1097

“Зоркі над Гродна” ад Сяргея Марозава

16.10.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Гродне праходзіць выстава фатографа Сяргея Марозава “Зоркі над Гродна”.

Выстава экспануецца ў гродзенскім “ОлдСіці”, а сама экспазіцыя аформленая ў незвычайным фармаце — фота падвешаныя на другім паверсе гандлёвага цэнтра ў выглядзе зорак.

 “Гэта частка большага праекта, які мае назву “Маналог з сусветам”. У тым праекце я здымаў зорнае неба. У гэтай частцы “Зоркі над Гродна” знятыя больш знакавыя гістарычныя помнікі горада. Працы здымаў цягам апошніх двух год”, — распавёў Сяргей Марозаў.

На адкрыцці выставы Яўген Марозаў правёў невялікі майстар клас пра тое, як здымаць зорнае неба, а паглядзець працы можна да 29 кастрычніка.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!