268

Зьняволеных журналістаў Свабоды Грузьдзіловіча і Дашчынскага затрымалі да 10 дзён

20.07.2021 Крыніца: "Радыё Свабода"

Супрацоўнік менскага ізалятара на завулку Акрэсьціна паведаміў родным, што журналісты Свабоды Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі, якіх летась пазбавілі акрэдытацыі МЗС, затрыманыя да 10 дзён. Інфармацыі пра іншую зьняволеную журналістку Іну Студзінскую няма.

Справу вядзе ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску. Адвакатаў па-ранейшаму ніхто нікуды ня выклікаў і нічога не паведамляў, хоць яны даслалі паведамленьні пра абарону.

Журналістаў Алега Грузьдзіловіча, Іну Студзінскую, Алеся Дашчынскага, якія шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, затрымалі 16 ліпеня. У іх кватэрах правялі вобшукі. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюцца журналісты.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!