НЕ - ВАЙНЕ!
187

Зняволены журналіст Генадзь Мажэйка сёння адзначае сваё 40-годдзе ў турме

11.05.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

У канцы верасня на сайце газеты «Комсомольская правда в Беларуси» з'явілася нататка Генадзя Мажэйкі са станоўчым выказваннем аднакласніцы забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара пра яго. Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, у яго дома правялі ператрус. Беларускія сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі Мажэйку ў Мінску, але ёсць і інфармацыя, што журналіста «КП» выкралі з Масквы.

11 кастрычніка Мажэйку выставілі абвінавачанні ў распалванні сацыяльнай варажнечы і абразе прадстаўніка ўлады. Да яго ў жодзінскае СІЗА не пускалі адваката, спасылаючыся на карантын, а таксама не прымалі перадачы. У канцы снежня стала вядома аб пераводзе журналіста ў мінскае СІЗА.

Генадзь Мажэйка за кратамі ўжо 222 дні.

Адрас для лістоў: СІЗА № 1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2. Рэкамендуем дасылаць заказныя ці лісты 1 класа.

У няволі ў Беларусі 25 прадстаўнікоў медыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!