574

Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне

17.08.2022 Крыніца: БАЖ

Як стала вядома БАЖ, зняволенаму журналісту і актывісту Саюза палякаў Анджэю Пачобуту выставілі абвінавачанне і ў «Закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (арт. 361 КК).

Гэты артыкул будзе ісці ў дадатак да ранейшага «Распальвання варажнечы» (арт. 130 КК).

Анджэй Пачобут за кратамі па так званай «польскай справе» з сакавіка 2021 года. Як стала вядома з нядаўняга ліста палітвязня сваёй жонцы, ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы. Шэта значыць, што неўзабаве справа будзе перададзеная ў суд.

За артыкул па "распальванні варажнечы" Анджэю Пачобуту паграджае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. 

Чытайце яшчэ:

Журналістка Святлана Калінкіна выступіла ў судзе ў абарону Аляксандра Фядуты

Дзяніс Івашын перад судом выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!» і здолеў сказаць маці некалькі словаў

«Они налетели как мухи». Мама Дениса Ивашина рассказала, почему в день суда ответила пропагандистам фразой о «русском корабле»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!