284

Зняволенага журналіста “Першага Рэгіёна” Сяргея Гардзіевіча адправілі ў калонію ў Шклоў

27.10.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Драгічынскага карэспандэнта інтэрнет-партала “Першы Рэгіён” Сяргея Гардзіевіча этапавалі ў калонію ў Шклове. Да гэтага падчас абскарджання прысуду ён знаходзіўся ў следчым ізалятары ў Баранавічах.

Дасылаць лісты журналісту па пошце можна на адрас: 213004, вул. 1-я Завадская, 8, ВК-17, г. Шклоў, Магілёўская вобласць, Гардзіевічу Сяргею Андрэевічу.

2 жніўня Сяргей Гардзіевіч быў асуджаны судом Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса (188, 368 і 369) — за абразу Аляксандра Лукашэнкі, за абразу супрацоўніка міліцыі і за паклёп у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Гаворка ідзе пра каментары ў сацыяльных сетках.

Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Сяргея Гардзіевіча палітычным вязнем.

28 верасня ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася касацыйная скарга журналіста. Гардзіевіча на слуханне ў суд не прывозілі,  у выніку абласны суд скаргу адхіліў, і прысуд канчаткова ўступіў у сілу.

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки! ОБНОВЛЕНО

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!