306

Зноў у ШІЗА? Дзяніс Івашын не выйшаў на запланаваную сувязь з роднымі

17.05.2023 Крыніца: Гарадзенская Праваабарона

Сваякі гарадзенскага журналіста і палітвязня Дзяніса  Івашына паведамілі праваабаронцам, што ён не патэлефанаваў ім 15-га траўня, хоць меўся, паводле графіку званкоў свайго атраду.

Пропуск можа быць абумоўлены рознымі прычынамі. Але родныя Івашына лічаць, што яго чарговы раз змясцілі ў ШІЗА  і чакаюць на пацверджанне сваёй высновы.

Ані прычыны для такога пакарання, ані часу, калі гэта сталася, сваякі не ведаюць. Але яны мяркуюць, што ў атрадзе Дзяніс быў прынамсі яшчэ 11 траўня, калі тэлефанаваў сваёй жонцы Вользе Івашынай. А ўжо мінімум з 15 траўня знаходзіцца ў штрафным ізалятары.

Папярэднія лісты ад журналіста, якія атрымалі яго сваякі, датаваныя 30 красавіка (айчыму), 3 і 8 траўня (маці і жонцы, адпаведна). На дадзены момант дакладных звестак пра Івашына няма.

Чытайце яшчэ:

Закладнік уласнай сістэмы. Чаму прапаганда так нязграбна рэагавала на знікненне Лукашэнкі

Прапаганда на кані. Як незалежным медыя ўтрымаць пазіцыі?

Рак не помеха. Суды безжалостно отправляют «политических» с тяжелыми болезнями в колонии — а вот что по закону

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!