741

Зноў масавая атака сілавікоў на журналістаў па ўсёй краіне

16.07.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пасля затрыманняў 16 ліпеня на свабоду не выйшлі:
Ігар Ільяш, "Белсат"
Алег Груздзіловіч, "Радыё Свабода"
Інэса Студзінская, "Радыё Свабода"

Алег Дашчынскі, "Радыё Свабода"
Ганна Галёта, "Белсат"

Раніцай 16 ліпеня прыйшлі з вобшукамі да:


- журналіста Белсат Ігара Ільяша (Мінск);
- журналіста Яўгена Меркіса (Гомель);
- журналісткі Ларысы Шчыраковай (Гомель);
- да журналісткі Хрысціны Чарняўскай, якая супрацоўнічае з «Белсатам»;
- вядучага праграмы "Кожны з нас" на Белсаце Глеба Лабадзенкі (Мінск);
- журналісткі Белсат Галіны Абакунчык (Мінск);
- прыйшлі зь ператрусам да журналіста Радыё Свабода Валянціна Жданко (Мінск);
- прыйшлі да журналіста Паўла Мажэйкі (Гродна);
- журналіста Аляксея Кайрыса (Гродна);
- фатографа-фрылансера Аляксандра Саенкі (Гродна). Аляксандр Саенка на свабодзе. Ён праходзіць сведкаю па ч.1 арт. 342 КК. Падчас вобшуку забралі два тэлефоны, два фотаапарата і флэшку.
- сілавікі шукаюць кіраўніка гомельскай філіі БАЖ, журналіста Міколу Бянько (Гомель), хоць журналіст з сям'ёй нікуды не хаваецца. Сілавікі прыходзілі ў кватэру родных Міколы, а таксама на ранейшы адрас журналіста. Таксама Міколу тэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам АБЭП;

- Ператрус у журналісткі Любові Лунёвай у кватэры і на лецішчы. Любоў Лунёва на волі.

- Ператрус у журналіста Андрэя Мядзведзева (Рэчыца). Быў вобшук, допыт, Андрэй на свабодзе.

- У бацькоў берасцейскага журналіста Алеся Ляўчука прайшоў вобшук, паводле ч.1 арт 342, за падзеі 13 верасня — «Карагодная справа». Вобшук праводзіў ГУБАЗіК, нічога не забралі.

- Вобшук таксама прайшоў ў журналісткі Міланы Харытонавай (яна ж жонка Алеся Ляўчука). Паведамляюць, што сілавікі выламалі дзверы, забралі стары ноўт, камеру, некалькі старых тэлефонаў і банкаўскі карты.

- Супрацоўнікі Берасцейскага крымінальнага вышуку прыходзілі ў Пінску да журналіста Віктара Ярашука. Вядома, што журналіст праходзіць сведкам у межах крымінальнай справы. Міліцыянты забралі кампʼютар і мабільны тэлефон. Віктар Ярашук на волі.

- У журналісткі Ганны Галёта раніцай адбыўся ператрус. Яе затрымалі паводле 293 артыкулу КК. Ганна Галёта вяла на «Белсаце» праграму-антыфэйк «Лукавыя навіны».

- Затрымалі былую журналістку "Радыё Свабода" Інэсу Студзінскую (Мінск), у яе кватэры быў ператрус, паведамляе яе сын.

- Затрыманы былы журналіст "Радыё Свабода" Алег Груздзіловіч. Яго вывелі ў кайданках. Дома ў Груздзіловіча быў ператрус, забралі ўсю тэхніку, грошы.

- Ператрус у офісе "Радыё Свабода", узламалі дзверы.

- Ператрус дома у Валянціна Жданко, "Радыё Свабода".

- На кватэры па прапісцы журналісткі Марыі Арцыбашавай выламалі дзверы. Яе ў гэты момант у кватэры не было.

- У офісе «Радыё Свабода» ў Мінску быў ператрус. Сілавікі апячаталі дзверы, вырвалі правады сігналізацыі і вынеслі тэхніку.

- Затрымалі журналіста з Івацэвічаў Сяргея Скулаўца. Ранкам да яго дамоў прыехаў мікрааўтобус, Сяргея забралі імаверна супрацоўнікі міліцыі.

- Ператрус прайшоў і ў галоўнай рэдактаркі брэсцкага выдання «Бінокль» Ксеніі Пятровіч. Яна на волі.

- Журналіст Алесь Дашчынскі, імаверна, знаходзіцца на Акрэсціна. Летась у кастрычніку ўлады забралі ў яго акрэдытацыю карэспандэнта "Радыё Свабода".

Супрацоўнікі ДФР МУС РБ прыехалі за ім у вясковы дом у Пастаўскім раёне, пасля прывезлі ў яго кватэру у' Мiнску. Там адбыўся ператрус. Яго праводзілі чатыры супрацоўнікі, якія прадʼявілі пастанову ад 15 ліпеня. Але на якой падставе і кім яна санкцыянаваная, у дакуменце не было пазначана, паведамілі родныя журналіста.

Ператрус цягнуся амаль паўтары гадзіны, у Дашчынскага канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, цвёрды дыск, флэшкі і банкаўскую картку. Калі журналіста выводзілі з кватэры пасля вобшуку (без кайданкоў), ён паспеў сказаць жонцы, што «ўсё будзе нармальна». Ён, меркавана, знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!