2145

Зміцер Лупач у рэанімацыі. Пасля суда ў журналіста здарыўся гіпертанічны крыз

11.05.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

10 сутак арышту і 45 велічыняў штрафу прызначыў суддзя Глыбоцкага раённага суда Андрэй Тарасевіч журналісту з Глыбокага Змітру Лупачу. Яго судзілі 11 траўня паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса — ч. 2 арт.  22.9 (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) і ч. 1 арт. 23.34  (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”).

Пасля перапынку ў судзе да Змітра прыехаў адвакат. Ён знайшоў шмат хібаў у справах і папрасіў суддзю адправіць іх на дапрацоўку, але суддзя быў непахісны і агучыў свой вердыкт.

Пасля сканчэння судовага слухання Змітра Лупача каля будынка суда чакалі міліцыянты. У іх на руках ужо была завераная пастанова суда, хоць сам Зміцер яе пакуль так і не атрымаў.

Журналісту стала дрэнна ў будынку суда, жонка памерала яму ціск — ён быў высокі, тады яна выклікала хуткую. Фельчар хуткай дапамогі пацвердзіла, што ў Змітра гіпертанічны крыз. Журналіста адвезлі ў Глыбоцкую раённую бальніцу. Карэту хуткай дапамогі суправаджаў міліцэйскі аўтамабіль.

Паводле слоў жонкі Змітра Лупача, пасля прыбыцця ў лякарню яго паклалі ў рэанімацыю.

Абнаўленне: Змітра Лупача выпісалі з рэанімацыі. У панядзелак яго зноў садзяць “на суткі”

Стартовал сбор средств для арестованных журналистов. Присоединяйтесь!

ГА "БАЖ" патрабуе вызваліць калег і перагледзець адміністрацыйныя справы. ЗАЯВА

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!