1558

Зінаіду Цімошак пакідаюць у ізалятары да суда, нягледзячы на цяжкае захворванне

23.10.2020 Крыніца: "Новы Час"

Калі адбудзецца суд, пакуль невядома, але вядома, што яго калега будзе чакаць у слуцкім ізалятары. Гэта нясе вялікую небяспеку для здароўя Зінаіды Цімошак, паколькі яна хварэе на рэўматоідны поліартрыт.

Пры гэтым захворванні суставы запаляюцца і моцна баляць, і ўмовы ізалятара могуць незваротна пагоршыць здароўе Зінаіды Цімошак. Да таго ж гэтая хвароба аўтаімунная: наша калега вымушана ўвесь час прымаць лекі, якія зніжаюць імунітэт. Пры цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі гэта можа пагражаць яе жыццю.

У Слуцкім РАУС, куды  датэлефанаваліся з рэдакцыі, адказалі, што прынялі інфармацыю і кінулі слухаўку. Таксама мы пэтэлефанавалі Вользе Чамаданавай, якая паабяцала пасадзейнічаць хаця б таму, каб Цімошак да суда пакінулі дома.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Зінаіды Цімошак і спынення яе пераследу!

Зінаіду Цімошак затрымалі сёння ў вёсцы пад Слуцкам.

«Прыехалі з ранку ў 9 гадзін у вёску. Мусіць, вызначылі па тэлефоне. Не далі дапаліць печку. Кінула гарэць. Прасіла пачакаць, пакуль дапалю, не хацела ехаць. Патрабавала позву — прадэманстравалі кайданкі. Ехала на сваей машыне, але ззаду сядзела жанчына-крыміналістка», — паведаміла яна.

Верагодна, затрыманні адбыліся ў сувязі з акцыяй ушанавання памяці ахвяраў гета ў Слуцку, якая адбылася ўвечары 21 кастрычніка і якую асвятляла Зінаіда. Тады невялічкая групка случчан ледзь паспела ўскласці кветкі ахвярам слуцкага гета, як з’явіліся міліцыянты і абвясцілі іх вінаватымі ў здзяйсненні правапарушэння.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!