548

Зінаіда Цімошак атрымала штраф 40 базавых

26.10.2020 Крыніца: "Новы Час"

Сёння журналістка «Новага Часу» Зінаіда Цімошак амаль увесь дзень чакала разгляду сваёй справы ў судзе. Яе вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Такім мерапрыемствам стала ўскладанне кветак да памніка ахвярам габрэйскага гета. Судзілі не толькі Цімошак, але і іншых людзей. У выніку некаторыя атрымлівалі па 30 базавых штрафу, Цімошак далі 40 базавых, а Яўгену Азёрнаму — 9 сутак.

Заўтра адбудзецца яшчэ адзін суд над жанчынай, якая спазнілася на ўскладанне кветак. Прыйшла, калі ўжо ўсіх разагналі. Але ўсё роўна стала ўдзельніцай масавага мерапрыемства.

Пакуль што Зінаіда будзе прыходзіць у сябе пасля 3 сутак за кратамі. Але заўтра абяцае рэпартаж з суда і падрабязнасці свайго затрымання і пакарання.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!