710

Жыхара Мастоў асудзілі на два гады "хіміі" за перапост карыкатуры

14.06.2021

У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.

Справу вёў суддзя Віталь Сініла, бок дзяржабвінавачання падтрымліваў Міхаіл Разуваеў, паведамляе сайт spring96.org.

Сяргей Бурак абвінавачваўся ў шматразовым перапосце і размяшчэнні абразлівай інфармацыі ў дачыненні да А.Г. Лукашэнкі ў Тэлеграм-канале "Масты для жыцця чат" (арт. 368 КК), а таксама размяшчэнні паведамлення з выявай нацысцкай свастыкі, якая складалася з элементаў дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК).

Сяргей Бурак сваю віну не прызнаў. Суду растлумачыў, што сам не ствараў карыкатуры, а рабіў толькі рэпосты. Не лічыў зробленыя публікацыі абразай.   

7 чэрвеня суддзя Віталь Сініла абвясціў прысуд: прызнаць Сяргея Бурака вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і здзеку над дзяржаўным сцягам і прызначыць яму па сукупнасці злачынстваў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады с накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!