НЕ - ВАЙНЕ!
336

Жыхара Брэста пакаралі арыштам за рэпост публікацый з сайта, прызнанага ўладамі “экстрэмісцкім”

22.02.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Пасля адміністрацыйнага арышту на 7 сутак з ізалятара часовага ўтрымання ў Брэсце сёння выйшаў на волю Мікалай Калядзіч. Як ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, пакаралі за рэпост у Twitter трох публікацый з сайта, які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Паводле слоў Мікалая Калядзіча, адзін рэпост датычны сёлетняй публікацыі, а дзве астатнія — з 2020-2021 гадоў, калі згаданы сайт яшчэ не быў “экстрэмісцкім”.

Акрамя пакарання арыштам у брэстаўчаніна забралі смартфон. Суд вырашыў вярнуць тэхніку пасля адбыцця пакарання, але пакуль гэтага не адбылося.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!