1334

Журналісты ў палонцы: хто адважыўся акунуцца на Вадохрышча

19.01.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Праваслаўныя беларусы адзначаюць Вадохрышча. Па традыцыі ў гэты дзень вернікі акунаюцца ў ваду. Некаторыя журналісты таксама далучыліся да гэтага рытуалу.

Святлана Гарда з Лунінца кожны год бярэ ўдзел у свяце Вадохрышча.

 

А журналістка з Гомелю Юлія Сівец дзеля матэрыялу на сайце baj.by адважылася на зімовы заплыў. Чытайце заўтра!

Андрэй Юркоў з Дрыбіну супрацоўнічае з газетаю "УзГорак". А таксама, калі меркаваць па акаўнту ў сацыяльнай сетцы, не цураецца заняткаў спортам.

Рэжысёр Алег Дашкевіч купаўся ў палонцы са словамі "Жыве Беларусь!".

Вы таксама не спалохаліся халоднай вады? Напішыце нам!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!