1666

Журналісты Швецыі і Нарвегіі выказваюць салідарнасць з затрыманымі ў Беларусі калегамі

11.05.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Фрыланс-журналістыка

Журналісты Швецыі і Нарвегіі выказваюць словы падтрымкі беларускім журналістам, якія былі затрыманыя на мінулым тыдні ў розных рэгіёнах Беларусі. Сёння будуць судзіць журналістаў (Зьміцер Лупач, Міхаіл Аршынскі, Аляксандр Буракоў, Алесь Асіпцоў), якія былі затрыманыя міліцыяй 7, 8, 9 мая.

Рэпарцёраў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгах у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскі, якія яны асвятлялі.

У Швецыі каля 40 фрылансераў і іншых прадстаўнікоў медыясупольнасці напісалі словы падтрымкі беларускім журналістам.

Вось некаторыя з пасланняў шведскіх калегаў:

Ульрыка Хілерт, старшыня Саюза журналістаў Швецыі:

— Свабода слова і свабода прэсы вельмі важныя. Усе мае думкі з вамі, журналістамі, якія проста выконваюць сваю працу!

Герт Лундштэд, Frilans Riks, аддзяленне журналістаў-фрылансераў у Саюзе журналістаў Швецыі, які прадстаўляе больш за 1 700 незалежных журналістаў Швецыі:

— Паважаныя калегі! Вы стаіце за правільную справу. Ваша барацьба не з'яўляецца нябачнай, маўклівай. Мы ведаем пра гэта, падтрымліваем вас і будзем стаяць за вас заўтра.

 

Марыя Сцін, фатограф:

— Паважаныя калегі! Ваша смелая праца натхняе нас. У выніку гэта робіць нас усіх больш моцнымі і смелымі!

 

Ганна Джалакас, фрылансер:

— Стаўленне да незалежных журналістаў у Беларусі жахлівае. Дэмакратыя мае патрэбу ў добрай журналістыцы. У нас была такая важная дыскусія з гэтай нагоды, калі мы сустрэліся ў Мальмё, Зьміцер Лупач. Ты важны. Свету трэба больш такіх, як ты. Мае думкі з табой!

 

Сігне Лідэн, журналіст Dagens Etc:

— Сёння я ўдзячны за тое, што я журналіст у Швецыі, дзе мы можам паведамляць пра тое, пра што мы хочам, не баючыся наступстваў. Вы будзеце ў нашых думках і малітвах заўтра!

 

Марцін Холмстрам:

— Свету трэба больш смелых незалежных журналістаў, такіх як вы. Найлепшыя пажаданні ад Skånes Taltidning. Мы высока ацэньваем ваш візіт у Швецыю і падтрымліваем вас.

 

Гуніла Крахт, Frialans Syd

— Паважаныя калегі! Нашыя думкі з вамі, мы вас цалкам падтрымліваем. Дзякуй за вашую мужнасць!

Праўленне Journalists Southern Sweden

 

Прадстаўнікі NJ Frilans, незалежнага аддзялення Нарвежскага саюза журналістаў, таксама выссказывают словы падтрымкі беларускім калегам:

— Мы хочам выказаць нашу салідарнасць з пазаштатнымі журналістамі Зьмітром Лупачам, Міхаілам Аршынскім, Аляксандрам Бураковым, якія былі затрыманыя заасвятлення акцый пратэсту ў Беларусі. Абвінавачванне заключаецца ў "незаконным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу".

Мы глыбока занепакоеныя адсутнасьцю свабоды выказвання меркаванняў, з чым сутыкаюцца многія журналісты ў Беларусі, і тым, што цяпер вы зведваеце судовыя працэсы за вашыя рэпартажы. Мы захапляемся вашай настойлівасцю і добрасумленнасцю і выказваем добрыя пажаданні і павагу за тое, што вы стаіце за незалежную журналістыку.

Мы все работаем до смерти

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!