318

Журналісты раздавалі ў Гродне спецвыпуск “Народнай Волі” да Дня народзінаў Нэльсана Мандэлы

18.07.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Cябры Беларускай асацыяцыі журналістаў Віктар Сазонаў  і Уладзімір Хільмановіч у чацвер раздалі на прыпынках ды кірмашах Гродна амаль 500 асобнікаў спецвыпуска “Народнай Волі”.

q3.jpg

Паводле Віктара Сазонава, жыхары Гродна з вялікай цікаўнасцю бралі газеты і цікавіліся праваабарончай тэматыкай спецвыпуска:

“Спецвыпуск “Народнай Волі” выйшаў у дзень нараджэння Нэльсана Мандэлы — праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Безумоўна спачатку трэба гучна рэкламаваць газету, і ёсць магічнае слова “бескаштоўна”, аднак ёсць людзі, якія спачатку бяруць газету, а потым падыходзяць і пытаюць колькі яна каштуе”.

q1.jpg

Акцыя ў Гродне адбывалася цягам некалькі гадзін, журналісты плануюць працягваць раздачу незалежнага выдання ў бліжэйшыя выходныя і распаўсюдзіць яшчэ 500 асобнікаў.