1036

Журналісты пікетавалі МУС. Міністр Караеў да іх не выйшаў ФОТА

03.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння ў Мінску журналісты беларускіх выданняў сабраліся побач з будынкам Міністэрства ўнутраных спраў. Яны хацелі сустрэчы з міністрам  Караевым, каб кіраўнік сілавога ведамства адказаў на пытанні пра затрыманых калег.

 

 

Нагадаем, сёння ў суд так і не прывезлі справы затрыманых 1 верасня журналістаў.  Журналісты за кратамі ўжо больш за двое сутак. 

Гэта Надзея Калініна (TUT.BY), Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Андрэй Шаўлюга (БелаПАН), Марыю Эляшевіч, Сяргей Шчогалеў (Святаслаў Зоркі), Мікіта Дубалека (Мікіта Недаверкаў) — усе трое працуюць журналістамі ў рэдакцыі "Комсомольской правды в Беларуси".

Дела шестерых задержанных журналистов отправили на доработку. Журналистов оставили в изоляторе

 У будынак МУС зайшлі генеральны дырэктар і галоўны рэдактар TUT.BY Людміла Чекіна і  Марына Золатова. Ім прапанавалі запісацца на прыём і абскардзіць затрыманне калег праз пракуратуру (яны кажуць, што абавязкова зробяць гэта).

Пасля пікету побач з будынкам МУС журналісты сталі ў ланцуг на вуліцы Раманаўская Слабада. Затым супрацоўнікі рэдакцый рушылі да Міністэрства інфармацыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!