376

Журналісты не злачынцы! У цэнтры Мальмё прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх калег

25.05.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў, усе фота Lotta Brundin Gyllensten

Шведскі саюз журналістаў, Frilans Syd, Swedish Pen і іншыя калегі далучыліся да распачатага БАЖам Марафону салідарнасці з беларускімі медыйшчыкамі, 33 з якіх знаходзяцца за кратамі.

— Нягледзчы на вялікую адлегласць паміж Мінскам і Мальмё, праблема зняволення журналістаў у Беларусі з’яўляецца вельмі важнай і блізкай для нас. Многія з беларускіх журналістаў і журналістак не толькі нашы калегі, але і сябры.

Падзякаваць БАЖ праз Patreon

Мы салідарныя з імі і патрабуем неадкаладнага вызвалення калег, якія ні ў чым не вінаватыя, — гавораць удзельнікі акцыі.

Шведскія калегі падкрэслілі, што для іх важна было паіменна назваць кожнага і кожную з 33-х зняволеных прадстаўнікоў медыя.

— Гэта не ананімныя людзі, не проста партрэты, гэта чалавечыя лёсы і іх лёсы сем’яў. Таму мы тут і патрабуем іх вызвалення. Мы салідарныя з імі, — гавораць калегі.

Марафон салідарнасці з беларускімі медыйшчыкамі ў няволі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі БАЖ і Саюза журналістаў Літвы. Далей да яго далучаюцца партёры БАЖ з журналісцкіх арганізацый розных краіны свету.

Падтрымаць акцыю салідарнасці БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце!

Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрас baj@baj.by.

#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist

Чытайце яшчэ:

«Дзякуючы такім людзям, як Павел, хочацца любіць Беларусь». Паўлу Мажэйку за кратамі споўнілася 45 гадоў

«Чыноўнікі губляюцца, адчуваюць сябе пад ударам». Інтэрв’ю з кіраўніком БРЦ Станіславам Івашкевічам

«Няпраўда, быццам беларусы забыліся пра сваіх рэпрэсаваных продкаў». Працяг публікацыі фрагмэнтаў кнігі Алега Грузьдзіловіча

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!