433

Журналісты канала "Белсат" Алена Дубовік і Алесь Сіліч аштрафаваныя на вялікія сумы

11.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналісты канала "Белсат" Алена Дубовік і Алесь Сіліч аштрафаваныя на вялікія сумы за парушэнне арт. 22.9 КаАП.

Алена Дубовік

Журналістка «Белсата» Алена Дубовік атрымала 1 450 рублёў штрафу за два сюжэты 9  і 12 снежня 2020 года на канале.

У Алены трое непоўнагадовых дзяцей. На аплату штрафу даецца месяц.

Такую ж суму штрафу — 1450 рублёў — атрымаў журналіст-фрылансер Алесь Сіліч за прамое ўключэнне па скайпе ў студзені 2021 года. Разам з гэтай пастановай у паштовай скрыні журналіст знайшоў пратакол па артыкуле 22.9 КаАП за ўключэнне ў Новай Баравой.

У дакуменце напісана, што Алесь не прыйшоў на складанне пратаколу, хоць журналіст ніякай позвы не атрымліваў. Прамое ўключэнне ў дакуменце называюць «вядзеннем рэпартажу».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!