НЕ - ВАЙНЕ!
884

Журналісты "Intex-press" знялі забарону на фотаздымкі ў дзяржаўнай краме

06.12.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Яшчэ нядаўна ўваходныя дзверы Дома гандлю "Радуга" ў Баранавічах былі шчыльна абклееныя налепкамі з перакрэсленым фотаапаратам, якія азначаюць "фотаздымкі забароненыя". 5 снежня гэтыя налепкі супрацоўнікі крамы знялі.

Канфлікт у карэспандэнта "Intex-press" Юліі Грыцкевіч з адміністрацыяй Дома гандлю "Радуга" адбыўся 24 лістапада падчас падрыхтоўкі матэрыяла пра "чорную пятніцу". Супрацоўнік, які адмовіўся назваць сваё імя, заявіў журналістцы, што фатаграфаваць у краме забаронена.

Пра гэта, па яго словах, наведвальнікаў папярэджваюць налепкі на ўваходзе. Узяць каментар у адміністрацыі крамы карэспандэнт тады не змагла і вярнулася да тэмы 2 снежня. Намеснік дырэктара ДГ "Радуга" Андрэй Данільчык нечакана паведаміў, што насамрэч забароны рабіць фотаздымкі ў краме няма. На пытанне: "Навошта тады налепкі?" Андрэй Данільчык здзівіўся: "Вам замінаюць налепкі?", але паабяцаў іх зняць.

 Гэтых значкоў быць не павінна. Кіраўніцтва аб'екта гандлю не мае права забараніць пакупніку рабіць фотаздымкі. Але атрымліваецца так, што забароны на вывешванне гэтых налепак таксама не існуе. Аднак калі пакупніка ў краме просяць схаваць фотаапарат, ён можа напісаць скаргу, сказала "Intex-press" прэс-сакратар Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Аліна Гілевіч.

В понедельник 5 декабря в 10.30 наклеек с надписью фотосьемка запрещена на входной двери ДТ "Радуга" уже не было.

Раніцай 5 снежня налепкі сапраўды з Дома гандлю ў Баранавічах былі знятыя.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!