1300

Журналісты асвятляюць пачатак судовага працэсу над А. Пачобутам / Гродна, 14.06.2011 г.

14.06.2011 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота Крысціны Марчук

У судзе Ленінскага раёна Гродна 23 чэрвеня працягваецца судовы працэс над карэспандэнтам «Gazety Wyborczej», сябрам ГА «БАЖ» Андрэем Пачобутам. Судовае паседжанне праходзіць у закрытым рэжыме. На судовы працэс, які вядзе суддзя Віталь Лецка, супрацоўнікі міліцыі зноў не пусцілі консула Польшчы ў Гродна Анджэя Хацкевіча.

 

У залу суда дапушчаны толькі адвакаты журналіста, а таксама эксперты, у якасці якіх па-ранейшаму выступаюць выкладчык-філолаг Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Аляксей Нікіценка, а таксама двое супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама — Павел Скрабко (загадчык) і Віктар Жалезняковіч (адказны за працу са СМІ), — перадае служба маніторынгу БАЖ з Гродна. Каля будынку суда знаходзяцца журналісты, сябры не прызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, жонка і дзеці Андрэя Пачобута Яраслаў і Яніна, сваякі, сябры і знаёмыя абвінавачваемага. 23 чэрвеня католікі адзначаюць Свята Божага Цела, таму многія прысутныя моляцца наўпрост каля будынку, дзе адбываецца разгляд крымінальнай справы журналіста, спяваюць. Людзі трымаюць у руках партрэты Пачобута.

Журналіста «Gazety Wyborczej» вінавацяць у парушэнні артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч. 1 арт. 368 — «абраза» і ч. 1 арт. 367 — «паклёп» у дачыненні да прэзідэнта. Па першым з іх прадугледжана пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі, па другім — ад двух да чатырох гадоў знявлення. Андрэя Пачобута з 6 красавіка 2011 года ўтрымлівалі ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!