331

Журналісты Арцём Лява і Яўген Шапчыц пакараныя вялікімі тэрмінамі арышту

11.11.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Кожны атрымаў па 15 сутак арышту. Арцёма Ляву і Яўгена Шапчыца затрымалі 8 лістапада, да суда яны былі ў ізалятары.

Журналіста Арцёма Ляву суд Першамайскага раёна пакараў 15 суткамі арышту. Гэтае рашэнне вынесла суддзя Першамайскага раённага суда  Анастасія Ляйкоўская.

Рэжысёру і прадзюсэру Яўгену Шапчыцу — 15 сутак арышту.

Абодвух асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34). Суддзя Фрунзенскага суда Мінска Марына Ярохіна прызнала журналіста вінаватым. Яўген быў у ізалятары ў Жодзіна, у дзень суда яго перавезлі на Акрэсціна.

Сёння судзілі і актора Аляксандра Ждановіча. Абвінавачванне аналагічнае — парушэнне арт. арт. 23.34 КаАП, пакаранне — арышт на 9 сутак. Яго судзіла Марына Ярохіна. Спадар Ждановіч шмат год выконваў ролю Маляваныча ў "Калыханцы" на беларусікм тэлебачанні, у яго творчай спадчыне — больш за чатыры дзесяткі роляў у кіно і тэатры.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!