НЕ - ВАЙНЕ!
409

Журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік сустрэліся з польскімі палітыкамі

28.04.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Словы падтрымкі пачулі падчас сустрэчы ў Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы журналісты польскіх медыя Інэса Тодрык-Пісальнік і яе муж Анджэй Пісальнік, якія нядаўна былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі з апасенняў арышту.

Журналісты сустрэліся ў Варшаве кіраўніком канцылярыі прэм'ер-міністра Рэспубліка Польшча Міхалам Дворчыкам і міністрам Янам Дзедзічкам — упаўнаважаным польскага ўрада па пытаннях палякаў за мяжой, паведамляе znadniemna.pl.

Міністраў цікавіла сітуацыя з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай нацменшасці, сярод якіх — журналіст Андрэй Пачобут. Усе яны — фігуранты крымінальнай справы за распальванне варожасці і гераізацыю нацызму. 

Журналіст Анджэй Пісальнік: Нас дома затрымлівалі каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!