7877

Журналісту Змітру Галко прысудзілі 4 гады «хіміі»

17.07.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Савецкім раённым судзе Мінска агучаны прысуд па справе супраць Дзмітрыя Галко.

Журналіста і блогера Дзмітрыя Галко суд прызнаў вінаватым у «гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі» і асудзіў на 4 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу, так званай "хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда, паведамляе "Радыё Свабода"

Таксама суд пастанавіў спагнаць з Галко 850 рублёў кампенсацыі для пацярпелых.

Галко сваёй віны не прызнаў і пасля суду заявіў, што абавязкова абскардзіць вырак.

Адвакат Наталля Мацкевіч на працэс па справе Дзмітрыя Галко звярнула ўвагу суда, што яе падабаронны — "бацька трох сыноў, з іх двое непоўнагадовыя і знаходзяцца ў яго на ўтрыманні, прычым не фармальна, а практычным чынам разлічваюць на яго ўтрыманне і падтрымку.

Галко журналіст па прафесіі, зыходзячы з тых характарыстык, якія я прадставіла, журналіст смелы, таленавіты. Смелы, таму што выконвае свой прафесійны абавязак у тым ліку і ў небяспечных месцах, у прыватнасці, на ўсходзе Украіны, таленавіты — таму што ўзнагароджаны прэстыжнымі прэміямі. На момант разгляданых падзей ён быў таксама паспяховым журналістам, таму што атрымаў устойлівую пасаду ў «Эканамічнай газеце» з перспектывай кар'ернага росту. Гэта чалавек, які не мае крымінальнага мінулага, не судзімы...Такім чынам, можна прыйсці да высновы, што асабісты вопыт і перспектывы падабароннага, яго планы на жыццё не кажуць аб яго жаданні або намеры ўступаць у канфлікт з законам і апынуцца ў месцах пазбаўлення волі ў выніку гвалту над супрацоўнікамі міліцыі".

Адвакат звярнула ўвагу, што артыкул 364 Крымінальна кодэксу носіць адмысловы склад па суб'екту. Гэта значыць, прадугледжвае адказнасць менавіта за дзеянні ў дачыненні да работнікаў міліцыі. То бок крымінальны закон дае асаблівую абарону супрацоўнікам органаў унутраных спраў, спецыяльную абарону. Дзеянні, якія, будць здзейсненыя ў дачыненні да звычайных грамадзян, цягнулі б толькі толькі адміністрацыйную  адказнасць, у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі вынікае адказнасць крымінальная.

"Аднак гэта не безумоўная прывілей супрацоўнікаў міліцыі, і дадзены артыкул дзейнічае толькі ў выпадку, калі дзеянні скіраваныя на перашкоду законнай дзейнасці работнікам міліцыі", — падкрэсліла адвакат Наталля Мацкевіч.

Яна згадала акалічнасці справы, паводле якіх ёсць вялікія пытанні да правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, разыходжанні ў паказаннях сведкаў ды іншае.

"Абвінаваўчы прысуд не можа грунтавацца на згадках", — сказала адвакат Наталля Мацкевіч. Яна папрасіла апраўдаць Дзмітрыя Галко. (Цалкам выступ адваката можна прачытаць у Facebook журналісткі Сабіны Брыло.)

Аднак суд вынес абвінаваўчы вердыкт.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Дзмітрый Галко мае намер абскарджваць рашэнне суда.

---

Што трэба ведаць пра справу Дзмітрыя Галко?

  • Падчас працэсу Галко неаднаразова заяўляў пра здзекі і катаванні: «трымалі ў бетонным «стакане» з закаванымі ў кайданкі рукамі, не давалі піць і есьці.

  • Што адбылося? У лістападзе 2017 года ў мінскай кватэры Галко падчас святкавання народзінаў сына Яна Галко нехта з суседзяў нібыта выклікаў міліцыю з прычыны шуму. Дзмітрый адчыніў дзьверы. Пасля гэтага, паводле версіі следства, у яго здарыўся канфлікт з міліцыянтам, быў разбіты мабільны тэлефон супрацоўніка ўнутраных органаў. У судзе журналіст прызнаў, што падчас таго, як «выцягваў з кватэры» міліцыянта Чыркова, «мог выбіць ягоны тэлефон з рукі», але казаў, што «не памятае гэтага дакладна».

  • На Галко склалі адміністрацыйны пратакол за «лаянку на вуліцы». Да суда па адміністрацыйным працэсе Галко знаходзіўся ў ізалятары.

  • Пасля інцыдэнту Дзмітрый Галко з сынам з'ехалі ва ўкраінскі Марыўпаль — там жыве жонка Дзмітрыя з малым сынам. 22 красавіка, падчас вяртання ў Мінск, Галко затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Журналіст Дзмітрый Галко: "Я шакаваны запытам пракурора"

«Рэпартэры бязь межаў» заклікалі вызваліць Зьмітра Галко

Журналіст Галко, якога судзяць за гвалт над міліцыянтам, заявіў у судзе пра катаваньні

Судзяць журналіста Змітра Галко. Яго вінавацяць у збіцці міліцыянта РЭПАРТАЖ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!