321

Журналісту Вячаславу Лазараву інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», ён у СІЗА

14.03.2023 Крыніца: Позірк

Нагадаем, затрыманне Вячаслава адбылося 9 лютага. Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі пра далейшы ягоны лёс

Мужчына знаходзіцца ў следчым ізалятары № 2 Віцебска. Яго затрымалі 9 лютага. Толькі праз два дні пошукаў сваякі змаглі даведацца, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Доўгі час яны не маглі высветліць прычыну затрымання.

14 лютага праграмны каардынатар Камітэта абароны журналістаў (CPJ) у Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід запатрабавала назваць прычыну затрымання або неадкладна вызваліць журналіста.

"Беларускія ўлады працягваюць затрымліваць журналістаў у абстаноўцы поўнай сакрэтнасці, без абнародавання якой-небудзь інфармацыі аб іх справе", — адзначыла яна.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі знаходзяцца 33 прадстаўнікі медыя.

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2023 годзе, спіс зняволеных

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!