633

Журналісту Тарасу Круцкіх (Тарналіцкаму) далі 25 сутак арышту

17.11.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска разгледзелі дзве адміністрацыйныя справы на журналіста Тараса Круцкіх (Тарналіцкага).

Тараса Круцкіх затрымалі 15 лістапада падчас акцый пратэсту. Ён не працаваў на гэтым мітынгу як журналіст.

Супраць яго складзеныя два пратаколы: арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.

Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Шаціла разгледзела гэтыя адміністрацыйныя справы.

У 13.27 стала вядома рашэнне: за выказванне грамадзянскай пазіцыі Тарас пакараны 25 суткамі арышту. Але ў раскладзе пачатак паседжання быў пазначаны на 14.50.

Тарас Круцкіх (Тарналіцкі) — журналіст, шмат піша пра кіно, супрацоўнічае з незалежнымі медыя. Цяпер Тарас працуе ў анлайн-медыя av.by.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!