742

Журналісту Сяргею Гардзіевічу змянілі меру стрымання. Але абвінавачанні не знятыя

04.05.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналісту сайта "Першшы рэгіён" Сяргею Гардзіевічу змянілі меру стрымання — цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе.

Сяргей Гардзіевіч — журналіст інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» з Драгічына, быў затрыманы 22 снежня па дарозе ў Брэст. Ён абвінавачваецца ў «абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (арт. 368 КК). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з драгічынскіх груп у Viber, да якой мае дачыненне журналіст, паведамляе Тэлеграм-канал "Вясна".

Сёння стала вядома, што журналісту змянілі меру стрымання пад падпіску аб нявыездзе. Аднак справа ў дачыненні да яго не спыненая — ён застаецца абвінавачаным. Пад хатнім арыштам Сяргей Гардзіевіч знаходзіўся з 25 снежня 2020 года, абвінавачанне яму прад'явілі 31 снежня.

Сяргей Гардзіевіч не дае паказанняў і не прызнае сябе вінаватым у здзяйсненні злачынства, у якім яго абвінавачваюць.

Такім чынам, з 4 траўня Сяргей Гардзіевіч перастае лічыцца палітвязнем з-за змены меры стрымання.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!