362

Журналісту Дзянісу Івашыну зноў прызначылі пакаранне карцарам. 217 за кратамі

15.10.2021 Крыніца: Новы Час

Журналісту і палітвязню Дзянісу Івашыну прызначылі чарговае пакаранне карцарам. Гэтым разам яго збіраюцца змясціць туды ўжо на 6 содняў, паведамляе тэлеграм-канал Івашына.

Праўда, калі гэта адбудзецца — невядома. Як невядомая і прычына пакарання.

Апошні раз пра пакаранне журналіста карцарам яго родным стала вядома 6 кастрычніка. Пасля 5 сутак у карцары Дзяніс выйшаў і яго адправілі ў 5-дзённы каранцін.

Жонка Івашына паведамляла, што пасля карцару ён схуднеў, у яго абвострыліся праблемы са здароўем, журналіст мае патрэбу ў медычным абследаванні.

Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка і выставілі абвінавачанне паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

2 верасня Дзянісу Івашыну прад'явілі два новыя абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны. Па якіх артыкулах яму прад’яўленыя новыя абвінавачванні, не паведамлялася.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!