Яго жонка Вольга Івашына паведаміла ў сацыяльных сетках, што, паводле інфармацыі, атрыманай ад адваката Дзяніса, следчы аддзел упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці працягнуў арышт журналісту яшчэ на тры месяцы.
Паводле Вольгі Івашынай, Дзяніс успрыняў гэтую інфармацыю спакойна, баявога настрою не губляе, назапашвае сілы і беражэ здароўе, бо «ўсё гэта спатрэбіцца, веру, ужо ў хуткім часе, дзеля нашай супольнай барацьбы за свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны».