599

Журналісту Дзянісу Івашыну перадалі некалькі віншавальных лістоў і паштовак

23.02.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Журналісту, аўтару «Новага часу» Дзянісу Івашыну перадалі некалькі віншавальных лістоў і паштовак, якія яму пісалі людзі на Раство і Новы Год

Раней ліставанне з ім перарвалася амаль на пяць месяцаў.

Івашын атрымаў лісты і паштоўкі з розных гарадоў і краінаў, напісана ў Тэлеграм-канале, які вядзе яго жонка Вольга. А таксама адна жыхарка Мінска даслала яму пасылку.

«З вядомых нам асабіста адрасантаў, Дзяніс атрымаў паштоўкі ад калегаў Глеба і Насты Рубанавых, якія дасылалі свае пасланне праз сэрвіс пісьмо.бел, а таксама ад каталіцкага святара Дзяніса з-пад Мінска», — паведамляецца ў канале.

Сёння ж стала вядома, што Кастрычніцкі суд Гродна адхіліў скаргу на змяненне меры ўтрымання журналісту Дзянісу Івашыну.

Журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі з 12 сакавіка 2021 года. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў» (артыкул 365) і «здрада дзяржаве» (артыкул 356). Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Дзяніса Івашына палітвязнем.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!