490

Журналісту Андрэю Якімушу далі 10 сутак арышту

22.09.2020 Крыніца: media-polesye.by

Журналіста, сябра ГА "БАЖ" Андрэя Якімуша ў Пінску асудзілі на 10 сутак арышту за нібыта ўдзел у акцыі 13 верасня, якую ён асвятляў. 

22 верасня ў суд Пінскага раёна і г. Пінска быў выкліканы сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Якімуш.

Разглядалася адміністрацыйная справа аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, так званым «жаночым маршы салідарнасьці", які праходзіў у Пінску 13 верасня.

Андрэй у гэты час знаходзіўся ў цэнтры горада і здымаў тое, што адбываецца на фотакамеру.

У судзе Андрэй заявіў, што ў вулічнай акцыі ўдзелу не прымаў і з прад'яўленым абвінавачваннем не згодны.

Заслухаўшы паказанні сведкі, а ў гэтай якасці выступіў супрацоўнік міліцыі, суд прызнаў Андрэя Якімуша вінаватым па артыкуле 23. 34 КаАП РБ і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 10 сутак арышту. Пад варту яго ўзялі ў зале суда. Заўтра ў Пінску суд над яшчэ адным журналістам Віктарам Ярашуком.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2020 годзе (табліца, абнаўляецца)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!