630

Журналістку Таццяну Мушынскую звольнілі з часопіса «Мастацтва»

24.05.2022

Журналістку Таццяну Мушынскую звольнілі з часопіса «Мастацтва» "па згодзе бакоў".

Журналістка Таццяна Мушынская — маці зняволенага галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча.

Ёй прапанавалі напісаць заяву аб звальненні па згодзе бакоў.

Таццяна Мушынская — вядомая беларуская журналістка, пісьменніца, тэатральны крытык, лібрэтыст. Аўтарка двух дзясяткаў кніг. У 2013 годзе стала пераможцам Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы журналіст (музычны крытык)». Рэдактарам аддзела музыкі часопіса «Мастацтва» яна працавала з 1991 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!