270

Журналістку Таццяну Капітонаву арыштавалі на 10 сутак

14.05.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Адміністратыўны пратакол супраць затрыманай 13 мая журналісткі Таццяны Капітонавай разглядалі ў судзе Савецкага раёна Мінска.

Таццяну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Быццам бы яна ўскладала кветкі каля Камароўкі. Фотакарэспандэнт пацвердзіла, што была там, але сказала, што нічога такога не рабіла. У гэты час каля Камароўкі праходзіла акцыя жанчын у белых строях і з кветкамі.

Пратакол на журналістку быў складзены за «ўдзел ў несанкцыянаванай акцыі» (ч.1 арт. 24.23 КаАП).

Яе пакаралі арыштам на 10 сутак.

Адміністратыўную справу разглядала суддзя Алена Жуковіч.

Таццяну Капітонаву затрымалі 13 мая, калі яна здымала канферэнцыю. Журналістку адвезлі спачатку ў Савецкі РАУС Мінска, а пасля ў ізалятар на  Акрэсціна, дзе яна і правяла ноч да суда.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!