570

Журналістку «Новага Часу» Яну Трусіла зноў пасадзілі на 15 сутак

30.11.2020 Крыніца: "Новы Час"

Пазаштатнай фотакарэспандэнтцы "Новы Час" 20-гадовай Яне Трусіла прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкула 23.34 КаАП. Прысуд вынесла суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Шут. Ноч да суда фотакор правяла ў ЦІП на Акрэсціна, паведамляе выданне.

Яну затрымалі ўчора каля 15:40 у дварах ля дома па вуліцы Прытыцкага, 72.

Як паведамілі відавочцы, за ёй гналіся блізу чатырох чалавек у аліўкавай форме, бо журналістка, верагодна, здымала спецтэхніку. Дзяўчыну даставілі ў Ленінскае РУУС, адкуль ёй дазволілі патэлефанаваць маці.

Гэта ўжо другое затрыманне Яны Трусіла. Першы раз яе затрымалі падчас марша ў Курапаты 1 лістапада і прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Іх Яна адбывала спачатку на Акрэсціна, потым, у дзень перадач, яе разам з іншымі вязнямі вывезлі ў СІЗА ў Баранавічы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!