226

Журналістку "НЧ" Дзіяну Серадзюк зноў будуць судзіць — пратакол дапрацавалі

17.01.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналістцы "Новага Часу" Дзіяне Серадзюк паведамілі, што на яе складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП Беларусі — "Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Дзіяна мяркуе, што гэта дапрацаваны пратакол за 20 снежня 2019 года.

Журналістка газеты "Новы Час" Дзіяна Серадзюк

Дзіяна Серадзюк расказала, што лейтэнант міліцыі Тарлюк з Савецкага РУУС Мінска па тэлефоне паведаміў, што ў адносінах да яе складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП Беларусі. Матэрыялы ўжо адпраўленыя ў суд. Таму неўзабаве журналістку чакае новы судовы працэс.

Дзіяна плануе ў панядзелак прыйсці ў суд і азнаёміцца з новым пратаколам.

Нагадаем, 20 снежня ў Мінску праходзіў мітынг супраць інтэграцыі з Расіяй. Дзіяна Серадзюк у гэты ж час была са сваім мужам у знаёмай. Аднак на журналістку склалі пратакол як на ўдзельніцу мітынга. 

У судзе Савецкага раёна Мінска 10 студзеня 2020 года разглядалася адміністрацыйная справа супраць Серадзюк.

У судзе сведчыў супрацоўнік АМАП Віталь Івашкоў, ён заявіў, што ведае, як выглядае журналістка, і ён яе дакладна бачыў на мітынгу. Разам з тым сведкі з боку Дзіяны кажуць, што яна ў гэты час была ў зусім іншым месцы горада. У выніку пратакол вярнулі на дапрацоўку ў РУУС.

«Диана — известная в оппозиции личность». Журналистку судят за акцию, на которой она даже не была

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!