387

Журналістку Насту Захарэвіч пакаралі 7 суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі

07.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Такое рашэнне вынесла суддзя Цэнтральнага суда Мінска Вікторыя Шабуня.

Журналістка «Зялёнага партала» Наста Захарэвіч была затрыманая ў Мінску 5 верасня.

Супрацоўнік міліцыі сведчыў у судзе, што Захарэвіч ішла з дэманстрантамі. Сама Наста падкрэслівала, што падчас вулічнага шэсця яна рабіла фота падзей, якія пасля планавала прапанаваць розным медыя для публікацыі.

Аднак суд не прыняў яе аргументаў. Насту Захарэвіч пакаралі арыштам на 7 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі (арт. 23.34 КаАП).

Наста мае праблемы са здароем і мусіць рэгулярна прымаць лекі.

Калегі і родныя змаглі перадаць для Насты лекі і неабходныя рэчы вечарам 7 верасня.

Суддзя Вікторыя Шабуня шмат разоў выносіла абвінаваўчыя прысуды журналістам "Белсата".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!