1936

Журналістку “Народнай волі” Глафіру Жук арыштавалі на 30 сутак

31.05.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У суботу ў Мінску затрымалі журналістку Глафіру Жук. Вечарам 29 мая стала вядома, што яна знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС па адміністрацыйнай справе, далей дзяўчыну даставілі ў ізалятар на Акрэсціна.

31 мая Глафіру Жук суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў журналістку арыштам на 30 сутак.

14 траўня Глафіра Жук асвятляла для "Народнай волі" суд па “справе студэнтаў”. Тады ля будынку суда затрымалі некалькіх чалавек, у тым ліку і журналістку TUT.BY Любоў Каспяровіч. Каспяровіч абвінавацілі ў несанкцыянаванай акцыі і асудзілі на 15 сутак арышту. Яна ўжо адбыла арышт і выйшла на свабоду ў суботу, 29 траўня.

15 человек в двухместной камере и побудка два раза за ночь: журналистка Любовь Касперович о «сутках» на Окрестина

А Глафіру Жук затрымалі акурат у гэты ж дзень.

Сёння журналістцы спаўняецца 20 гадоў. І сёння ж суд Маскоўскага раёна разгледзіць справу супраць яе. Ад суботы Глафіра знаходзіцца на Акрэсціна.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!