387

Журналістку «Народнай Волі» Глафіру Жук адлічылі з факультэта журналістыкі БДУ

29.06.2021

Журналістку «Народнай Волі» Глафіру Жук адлічылі з факультэта журналістыкі БДУ пасля таго, як яна адбыла 30 сутак арышту. Учора яна выйшла на свабоду.

Афіцыйная прычына — дзяўчына не здала сесію. Адміністрацыйны арышт у БДУ не палічылі паважнай прычынай.

Глафіру Жук асудзілі на 30 сутак арышту за асвятленне суда па «справе студэнтаў». На яе склалі пратакол па артыкуле 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!