560

Журналістку Мілану Харытонаву пакінулі да суда ў ізалятары

12.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналістку Мілану Харытонаву пакінулі ў ізалятары да суда.

Учора ў Брэсце былі затрыманыя журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук. У РУУСе Мілане стала кепска, ёй выклікалі "хуткую", паведамляе belsat.eu. Ёй аказалі дапамогу, але пакінулі ў ізалятары.

Журналіста Алеся Леўчака шпіталізавалі з абвастрэннем хранічнай хваробы.

Ляўчук і Харытонава былі затрыманыя 11 кастрычніка, на іх склалі пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі").

Агулам па краіне ўчора было затрымана каля 40 журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!