У Рэчыцы журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову пакаралі буйным штрафам.
Суддзя Рэчыцкага раённага суда Святлана Пырх прызнала вінаватай журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для спадарожнікавага тэлеканала "Белсат" і аштрафавала на 40 базавых велічыняў — 980 рублёў.
Паседжанне суда прайшло без удзелу журналісткі. "Няма сэнсу ездзіць па судах — толькі час змарнуеш. Вынік загадзя вядомы", —кажа Ларыса Шчыракова.
Яна паведаміла Службе маніторынгу ГА "БАЖ", што штраф вынесены за сюжэт "Сёння ў бітумнай яме гіне жывёла, заўтра — людзі?" Частку відэаздымкаў для яго "Белсат" скарыстаў з асабістай старонкі Шчыраковай на Youtube.