519

Журналістку Кацярыну Ерусалімскую абакралі ў Грэцыі, пакінуўшы без грошай, дакументаў і квітка на самалёт. Што было далей

06.03.2023 Крыніца: Наша Ніва

З асабістых рэчаў дзяўчыны зніклі грошы, пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве і білет на самалёт. Пра гэта яна даведалася перад самай пасадкай у аэрапорце Афін, піша "Наша Ніва". 

Пра крадзеж Кацярына паведаміла паліцыі і сваім блізкім. На шчасце, злодзеі пакінулі журналістцы пашпарт, з якім яе пусцілі ў самалёт Ryanair, і цяпер дзяўчына накіроўваецца ў Вільню.

У Грэцыі Кацярына адпачывала, жыла ў гатэлі.

«І зноў у цэнтры падзей Ryanair. Мне здаецца, што гэтую гісторыю трэба назіраць. Падобная гісторыя раней скончылася дрэнна», — адрэагаваў Ян Рудзік, узгадаўшы пасадку самалёта Ryanair, які накіроўваўся з Афін у Вільню, з колішнім рэдактарам канала «Нехта» Раманам Пратасевічам на борце. 

Калі самалёт пралятаў над тэрыторыяй Беларусі, пілотаў змусілі прызямліцца ў аэрапорце Мінска, пасля чаго арыштавалі Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу. Цяпер ідзе судовы працэс над Пратасевічам. Грамадзянцы Расіі Сафіі Сапезе ў маі 2022 года, праз год пасля пасадкі самалёта, прысудзілі 6 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце яшчэ: 

“Героі маіх кніг замянілі мне бабуль і дзядуль, якіх я не заспеў”. Гістарычны лёс Руслана Кулевіча

З паднятым забралам. Год таму не стала вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча

Реакция международного сообщества на приговор вясновцам

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!