840 0

Журналістку Кацярыну Бахвалаву ў Оршы асудзілі да штрафу ў 30 базавых велічынь

13.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналістку-фрылансерку Кацярыну Бахвалаву суд горада Орша прыгаварыў да штрафу ў 30 базавых велічынь.

Журналістку-фрылансерку Кацярыну Бахвалаву абвінавацілі па двух артыкулах: 22.9 і 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне міліцыі і парушэнне закону аб СМІ). Яе прысудзілі да выплаты штрафу ў памеры 30 базавых велічынь.

"Дзякуй усім за падтрымку. Тое, што мы бачым сёння — кошт свабоднай журналістыкі ў Беларусі. Буду ведаць", — сказала Кацярына пасля абвяшчэння прысуду.

У судзе дапрасілі сведку Паўла Чарняўскага, які і затрымліваў журналістку.

Таксама выступіў адвакат Вадзім Мушынскі

Дзяўчына ў судзе плакала, сказала, што яе ноч трымалі ў камеры. Кацярыне не дазволілі перадаць перадачу з цеплымі рэчамі і пітвом. Ноч яна прывяла ў ізалятары часовага утрымання.

Падчас працэсу Кацярыне Бахвалавай стала кепска і працэс прыпынілі.

Суддзя забараніла відэаздымку і прымусіла ўсіх журналістаў скласці тэхніку на падлогу. Таксама суддзя пагражала выгнаць з залі ўсіх журналістаў, бо міліцыянты даведаліся, што ўсё перадаецца з паседжання ў інтэрнэт.

“Не з’яўляючыся акрэдытаваным журналістам ажыцяўляла рэгістрацыю відэа з лагатыпам незарэгістраванага ў Беларусі каналам і непадпарадкаванне міліцыі”, — прад'явіла абвіначаванні суддзя.

Кацярына віну не прызнала.

У Оршы 12 сакавіка былі затрыманыя журналістка "Радыё Свабода" Галіна Абакунчык і журналістка «Белсата» Кацярынай Бахвалава.

Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева была затрыманая 12 сакавіка падчас прамога эфіру пасля Марша супраць антыканстытуцыйнага дэкрэту № 3 у Оршы разам з аператарам Аляксандрам Баразенкам. Яны дапамагалі выехаць з гораду старшыні БХД Паўлу Севярынцу, якога сёння таксама затрымалі. Аляксандра Баразнеку выпусцілі праз некалькі гадзінаў пасля афармлення адміністрацыйнага пратаколу. Пазней Баразенку зноў затрымалі, аднак хутка адпусцілі.

Журналістку Галіну Абакунчык пакаралі штрафам у 25 базавых велічынь

Каментары