455

Журналістку і пісьменніцу Яну Цэглу асудзілі на два гады «хатняй хіміі»

01.06.2023 Крыніца: Вясна

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня асудзілі Яну Цэглу паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіранвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Дзяўчыну затрымалі шостага красавіка 2023 года. Да суда яе ўтрымлівалі пад вартай.

Яна Цэгла — пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў ЛіМе журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва «Маскарад». Сайт часопіса ў 2023-м годзе быў прызнаны экстрэмісцкім. З-за гэтага ў студзені 2023 года часопіс прыпыніў сваю дзейнасць.

Чытайце яшчэ:

«Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

«Якое права мы маем фатаграфаваць людзей, што адчуваюць такі боль?» Як распавядаць пра вайну

Кар’ерны прапагандыст не здолеў аспрэчыць персанальныя санкцыі, а ў дадатак яшчэ заплаціць судовыя выдаткі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!