Суддзя Ленінскага суда Мінска Ю. Шуст пакараў журналістку Галіну Абакунчык штрафам у 50 базавых велічынь за працу на Маршы двароў 29 лістапада 2020 года.
Спадарыня Галіна вяла стрым з месца падзей, але нават не была ў кадры, толькі размаўляла з людзьмі.
Для суда гэтага было дастакова, каб пакараць журналістку за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі (арт. 23.34 КаАП).
Пакаранне — штраф у 50 базавых велічынь (1450 BYN) — было прызначана "з улікам непаўнагадовага дзіцяці на ўтрыманні".
Судовы працэс доўжыўся 7 хвілін.