778 0

Журналістку Галіну Абакунчык пакаралі штрафам у 25 базавых велічынь

13.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Суд горада Оршы пакараў акрэдытаваную ў МЗС Беларусі журналістку "Радыё Свабода" Галіну Абакунчык штрафам у 25 базавых велічынь.

"Суддзя выконваў загад, каб апраўдаць неяк гэтае беззаконне. З майго боку не было супраць праўных дзеянняў. Але суд не прыняў гэта да ўвагі, не дазволілі выклікаць нават сведкаў з майго боку. Учора мне сказалі, што рашэнне пра маё затрыманне прамалася на высокім узроўні. Гэтая акцыя пераследу скіраваная на запалохванне журналістаў!", — заявіла журналістка "Радыё Свабода" Галіна Абакунчык прэс-службе ГА "БАЖ" пасля абвяшчэння прысуду.

Галіну Абакунчык затрымлівалі падчас "хапуну", сілай заштурхнулі ў машыну, ні з чым не знаёмілі, прымусілі распрануцца, усе рэчы забралі. Суд адхіліў хадайніцтва аб выкліку сведак.

"Супрацоўнікі амапу проста гвалтам схапілі і пацягнулі нас у машыну. Журналісцкае пасведчанне ніхто нават не глядзеў. у камеры нас спачатку трымалі больш за 3 гадзіны, пры гэтым гаварылі, што мы не затрыманыя. Паводзіліся бесцырымонна і груба. У дргуім аддзяленні міліцыі завялі на вобшук, забралі ўсе рэчы і толькі пасля гэтага прыйшлі з пратколам.

Я лічу, што гэта беззаконне, якое было магчыма, хіба, у сталінскія часы. Цяпер толькі што не страляюць.

Міліцыя вядзе вайну з інфармацыяй. Міліцыя сёння гарант беззаконня. Ніхто міліцыю не дыскрэдытуе, яна сама гэта робіць. Тыя парадкі, якімі карыстаюцца міліцыянты — гэта проста 1937-ы год", — заявіла падчас суда спадарыня Галіна Абакунчык.

Галіну Абакунчык затрымалі ўчора падчас акцыі пратэсту ў Оршы. Ноч журналістка правялі ў пастарунку.

Каментары