337

Журналістку Дар'ю Чульцову этапавалі ў калонію ў Гомелі

17.06.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Асуджаную на 2 гады зняволення журналістку "Белсата" Дар'ю Чульцову перавялі для адбыцця пакарання ў калонію у Гомелі.

Пра гэта расказала маці Дар'і, ёй прыйшло афіцыйнае паведамленне з калоніі. У Гомелі адбывае тэрмін і другая асуджаная журналістка Кацярына Андрэева (Бахвалава).

Такое рашэнне прыняла суддзя Фрунзенскага суда Мінска Наталля Бугук. Пракурор Аліна Касьянчык запрасіла пакараць журналістак двума гадамі пазбаўлення волі.

Кацярына і Дар'я 15 лістапада 2020 года  вялі стрым з «Плошчы пераменаў». Іх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Адрасы зняволеных калег для лістоў, тэлеграм і паштовак  ТУТ. Абавязкова пішыце ім!

«Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!