614

Журналістку «Белсата» выклікаюць на допыт у СК паводле крымінальнай справы пра пратэсты

17.07.2020 Крыніца: МГ belsat.eu

Яе затрымлівалі на акцыі 14 ліпеня.

З’явіцца на допыт у СК яна павінна 20 ліпеня а 10:00.

Кацярыну Андрэеву выклікаюць у якасці сведкі паводле справы, распачатай паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Журналістка «Белсату» вяла стрым 14 ліпеня з масавых пратэстаў супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі ды Валеры Цапкалы.

АМАП гвалтам затрымаў журналістку і закінуў у мікрааўтобус. Праз некалькі гадзін яе вызвалілі.

15 ліпеня стала вядома, што СК распачаў крымінальную справу паводле арт. 342 КК за пратэсты напярэдадні ўвечары. Затрыманыя чатыры чалавекі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!