2857

Журналістку Александрыну Глаголеву будуць судзіць за фатаграфаванне пікета

02.05.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналістку «Бобруйского курьера», якая фатаграфавала прафсаюзны пікет, вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Карэспандэнтку «Бобруйского курьера» Александрыну Глаголеву 30 красавіка выклікалі да ўчастковага інспектара мясцовага УУС Юрыя Савіча. Там Александрыну азнаёмілі з пратаколам, складзеным участковым інспектарам Слонімскага РАУС Аляксандрам Навасадам.

Глаголеву вінавацяць ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП. Міліцыянты сцвярджаюць, што журналістка брала ўдзел у недазволеным пікеце актывістаў прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, які праходзіў 31 сакавіка ў Слоніме. Актывісты РЭП з Бабруйска і іншых гарадоў Беларусі ў той дзень ладзілі грамадскую акцыю па падтрымцы свайго Слонімскага калегі, якому не працягнулі працоўны кантракт.

Александрына Глаголева, а таксама яе муж журналіст Яўген Глаголеў-Васьковіч, па заданні «Бобруйского курьера», асвятлялі гэта мерапрыемства і фатаграфавалі пікет.

Публікацыя пра мерапрыемства – «Бабруйскія актывісты прафсаюза РЭП падтрымалі свайго слонімскага калегу» – была  размешчаная на сайце «Бобруйского курьера» 2 красавіка. Між тым, 24 красавіка на Яўгена Глаголева-Васьковіча склалі пратакол як на парушальніка заканадаўства. А цяпер адміністрацыйнае вытворчасць распачатая і ў дачыненні да Александрыны.

Суд прызначаны на 13 мая. І хутка абодвум журналістам будуць дасланыя позвы. Па патрабаванні Глаголевай у матэрыялы справы былі ўключаныя пісьмовае рэдакцыйнае заданне «Бобруйского курьера» за подпісам галоўнага рэдактара Анатоля Санаценкі, скрыншот публікацыі на сайце «БК» і раздрукоўка гэтага матэрыялу.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!