2372

Журналісткі Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева пакараныя двума гадамі пазбаўлення волі

18.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналісткі Дар’я Чульцова  і Кацярына Андрэева пакараныя двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Такое рашэнне прыняла суддзя Фрунзенскага суда Мінска Наталля Бугук.

Пракурор Аліна Касьянчык запрасіла пакараць журналістак двума гадамі пазбаўлення волі.

Кацярына і Дар'я 15 лістапада 2020 года  вялі стрым з «Плошчы пераменаў». Іх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!