НЕ - ВАЙНЕ!
257

Журналістка Святлана Калінкіна выступіла ў судзе ў абарону Аляксандра Фядуты

17.08.2022

Аглядальнік газеты "Народная воля" Святлана Калінкіна выступіла ў судзе па "справе аб дзяржперавароце".

Як распавяў праўладны рэсурс "Спутник", Святлана Калінкіна паведаміла, што ведае Аляксандра Фядуту з 1995 года.

Яна назвала яго чалавекам-энцыклапедыяй, прыхільнікам палітыкі здаровага сэнсу і адзначыла, што ніколі не сустракала ў яго публіцыстыцы экстрэмісцкіх матываў.

Калінкіна таксама станоўча выказалася ў дачыненні да Кастусёва як палітыка і чалавека, нават папрасіла прабачэння за тое, што некалі дазволіла сабе рэзкае публічнае выказванне на яго адрас. У пракурора і суда да Калінкінай пытанняў не было.

У судзе аб'яўлены вялікі перапынак, 26 жніўня, як чакаецца, пачнуцца спрэчкі бакоў.

Аляксандра Фядуту затрымалі ў Маскве 13 красавіка беларускія спецслужбы. Ён абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 КК у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".

Читайте ещё: 

Дзяніс Івашын перад судом выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!» і здолеў сказаць маці некалькі словаў

Игорь Лосик впервые за время нахождения в колонии созвонился с женой

«Вконтакте» заблокировал страницу белорусской «Медиазоны» в России

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!