НЕ - ВАЙНЕ!
245

Журналістка Марыя Грыц зрабіла бчб-сцяг, у якім імёны 588 жанчын

15.08.2022 Крыніца: БАЖ

Сярод іх можна пабачыць імёны палітзняволеных беларускіх журналістак.

— Два гады таму мы выйшлі, каб спыніць гвалт. Натхнёныя, спужаныя і ап'янелыя ад таго, як нас шмат, мы не маглі нацешыцца тым першым маршам. Потым былі іншыя, пра неймаверных беларускіх жанчын пісаў і казаў увесь свет, — распавяла ў сваім фэйсбуку журналістка і актывістка Марыя Грыц. 

На яе думку, сёння пра беларускіх жанчын гавораць непамерна меней.

— Але хіба яны самі змяніліся? — засмучаецца актывістка. — На сёння з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 588 жанчын — і гэта толькі тыя, пра каго вядома праваабаронцам. Іх жыццё часова скрадзенае "судовымі" выракамі, але іх імёны не забытыя. Вось яны, так шмат, што хапіла на яшчэ адзін сцяг.

Марыя пералічвае на сцягу імёны як славутых жанчын, так менш вядомых дзяўчат, якія праз сваю палітычную пазіцыю апынуліся за кратамі. 

— Я называю іх імёны, каб пра іх памятаў кожны з вас. Каб яны ведалі, што не адныя, не кінутыя, не забытыя, што іх ахвяра не марная. Тады мы выйшлі з кветкамі, але нас не пачулі. Больш кветак у мяне няма, — падсумоўвае журналістка.

Чытайце яшчэ:

«Мне сказали, это интервью для посольства США». Экс-боец полка Калиновского возмутился видео с ним в телеграм-канале сотрудницы госСМИ

Наш калега Дзмітрый Наважылаў сустракае сваё 50-годдзе за кратамі

Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!